Цячэ вада ў ярок
Цячэ вада ў ярок,
Цячэ вада ў ярок,
Кладачку занясло…
Кладачка тоненька,
Вада халодненька,
А я малодзенька.

Вочы мае чарны,
Вочы мае чарны,
Чаго вы косiце?..
Бо яго тут няма,
Бо яго тут няма,
Каго вы любiце.

Iванька не прыйшоў,
Iванька не прыйшоў,
Я да яго пайду…
Вадзiцы з крынiцы,
Вадзiцы з крынiцы
Я яму аднясу.

Вады пiць не буду,
Вады пiць не буду,
Вадзiца чароўна…
Люблю Марусю я,
Люблю Марусю я:
Маруся суджана.

Похожие записи